8 клас. Мова

 Тэставая  работа   8 клас

А1. Адзначце нумары словазлучэнняў:
1. стары сад;                  4. ісці лесам;
2. лес за горадам;          5. елкі і хвоі;
3. каля лесу;                  6. шумяць верхавіны.
А2. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання:
1. шчырыя словы;         4. вельмі хутка;
2. чацвёрты паверх;      5. нашы магчымасці;
3. словы ўдзячнасці;     6. нечакана для ўсіх.
А3. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх няма памылкі ў кіраванні:
1.     пайсці па ваду;                     4. хварэць на ангіну;
2.     збірацца за грыбамі;            5. жаніцца на каханай;
3.     смяяцца нада мною;            6. даруйце мне.
А4. Адзначце нумары простых сказаў:
1.     Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.
2.     Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
3.     На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных лужынах дождж.
4.     Палянкі зноў змяніліся лесам, то стройным баравым, то нізкім, балотным.
5.     То салавей зальецца ўдала, то шпак пасобіць ценарком.
6.     Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.
А5. Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа: Адразу за вёскай поле. Адзначце правільны варыянт адказу:
1.     аднасастаўны , развіты;        3. двухсастаўны, развіты;
2.     аднасастаўны, неразвіты;     4. двухсастаўны, неразвіты.
А6. Адзначце нумары сказаў, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам трэба ставіць працяжнік:
1.     Без птушак лес _ сірата.
2.     Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць _ вось мая мара.
3.     Вочы _ быццам зоркі.
4.     Плошча поля _ тры гектары.
5.     Кот мышы _ не таварыш.
6.     Закончыць будаўніцтва да халадоў _ вось наша галоўная задача.
А7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца акалічнасцю:
1.     Працавіты мой дзень адпачыць адышоў.
2.     Вада ў крыныцы была такая халодная.
3.     Каб аднавіць сваю сувязь з зямлёю, трэба прайсці басанож.
4.     Пражылі век Андрэй і Данута душа ў душу.
5.     Снег хрумсціць на пероне смачна, як яблык.
6.     Паэзія – гэта вясёлкавы мост.
А8. Адзначце няпоўныя простыя сказы:
1.  Ад песень птушак гай навокал звініць.
2.  Пад акном градка кветак.
3.  Прыгожая свежая раніца толькі яшчэ пачалася.
4.  У пушчы цень і халадок.
5.  Над галавой сіняе неба.
6.  У Аляксея радасна было на душы.
А9.  Адзначце сказы, у якіх ставіцца дэфіс пры прыдатку:
1.  Я Волзе матухне прывёз прывет ад Нёмна з Беларусі.
2.  Лота праз азёры злучаецца з Туломай ракой.
3.  Падбеглі хлапчукі аднагодкі.
4.  Рака гэта злучаецца з ракой Лотай.
5.  Тут прыкрываў пераправу мужны разведчык Фядотаў.
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:
1.  Часта трапляліся баравікі … і абабкі … і лісічкі.
2.  Вясна заўсёды прыгожая … як у вёсцы, так і ў горадзе.
3.  Тут нельга было ні проста прайсці … ні праехаць.
4.  Дзеці рассыпаліся па лесе …і агаласілі яго сваімі крыкамі.
5.  У апошнія гады назіраюцца мяккія … цёплыя зімы.
6.  Загоны перасякаюцца … то тонкімі, то шырокімі звілінамі.
Б1. Выпішыце са сказа словазлучэнне, у якім словы звязаны сувяззю кіравання:
           Раз’юшаны вецер гнаў снежны пыл.
Б 2. Запішыце словазлучэнне па-беларуску:
          Три  долгих  дня –
Б3. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
       Надзя толькі цяпер заўважыла, што разгарнула падручнік па геаграфіі.
Б4. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпам:

А. Старых  шанавалі з даўніх часоў.
Б. Клін клінам выганяюць.
В. З рэчкі пацягнула халадком.
Г. Крохкая цішыня.
1.     Безасабовы
2.     Няпэўна-асабовы
3.     Абагульнена-асабовы
4.     Пэўна-асабовы
5.     Назыўны

Б5. Выпішыце сказ, у якім састаўны іменны выказнік. Граматычную аснову падкрэсліце.
1.       Па чарапіцы паклёўваў бясконцы дождж.
2.       Насця старалася не паказаць бацькам свайго неспакою.
3.       Раніца наступнага дня выдалася дажджлівая.
4.       Антон не мог нагледзецца на гэтую прыгажосць.
Праверце сябе:
А1. – 1,2,4            А8. – 2,4,5                        Б5. – Раніца наступнага дня
А2. – 1,2,5            А9. – 1,2,3                                  выдалася  дажджлівая.
А3. - 1,4,6             А10. – 1,3,5
А4. - 1,3,4             Б1. – гнаў пыл.
А5. – 3                  Б2. – тры доўгія дні.
А6. – 1,2,4,6         Б3. – азначэнне.

А7. – 1,3,4,5         Б4. – А2Б3В1Г5

Комментариев нет:

Отправить комментарий