10 клас. Мова

                               Прыназоўнік. 
Перакладзіце на беларускую мову:
1 варыянт
Болеть гриппом, пойти за земляникой, беспокоиться о детях, обратиться по адресу, похожий на отца, договориться о встрече, послать за дежурным, жениться на подруге, тополь выше берёзы.
2 варыянт
Знать об этом, пойти за дровами,  удивляться результатам, ухаживать за девушкой, беспокоиться о товарище, похожая на сестру, в трёх метрах от берега, шутить над собой, бежать за лекарствами.
Адказы:
1 варыянт
Хварэць на грып, пайсці па (ў) суніцы, клапаціцца (дбаць) пра дзяцей, звярнуцца на адрас, падобны да бацькі, дамовіцца пра сустрэчу, паслаць па дзяжурнага, ажаніцца з сяброўкай, таполя вышэйшая за бярозу.
2 варыянт

Ведаць пра гэтае, пайсці па дровы, здзіўляцца (дзівіцца) з вынікаў, заляцацца да дзяўчыны, дбаць пра таварыша, падобная да сястры, за тры метры ад берага, жартаваць з сябе, бегчы па лекі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий