7 клас. Мова

Тэст  па тэме “Дзеепрыметнік”

1. Адзначце дзеепрыметнікі.
А) састарэлы; г) напоены;
Б) састарэць; д) напаіць;
В) стары; е) пачарнелы.
2. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам.
А) Па асфальтаванай дарозе мы пад’ехалі да раскінутага паміж зялёных дрэў мястэчка.
Б) Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём.
В) Спачатку паабапал дарогі цягнуліся палеткі з раскіданымі дзічкамі.
Г) Жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі.
3. Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.
Дзеепрыметнікавы зварот – гэта дзеепрыметнік разам ....
А) з залежнымі ад яго словамі;
Б) з залежнымі і паяснёнымі словамі.
4. Адзначце правільныя сцверджанні.
А) Дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках, родах, склонах.
Б) Дзеепрыметнік разам з залежнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавы зварот.
В) У сказе дзеепрыметнік бывае толькі азначэннем.
5. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі, што ў дужках, неабходна паставіць у вінавальным склоне.
А) Скінулі лясы (пажоўклы) лісце.
Б) Кружыў галаву гаркавата-салодкі водар (набрынялы) пупышак асіны і таполяў, (адталы) моху.
В) (Задаволены) птушка заплюшчыла вочы і мірна задрамала на маёй руцэ.
Г) Мы заўважылі сцяжынку, (вытаптаны) ласямі.
6. Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку.
А) Лепшы сродак ад мышэй – раскладзеныя і паразвешаная ў пучках дзікая мята.
Б) Багуны прысыпаныя снегам панура звешвалі свае мяцёлкі.
В) Над далінаю ўзнімаліся роўненька акругленыя скаты ўзгоркаў аздобленыя пяшчотнай зелянінай   маладой ярыны.
Г) Сцены пафарбаваныя пад колер летняга неба ствараюць уражанне прастору, спакою.
7. Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).
А) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя ліліі.
Б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.
В) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.
Г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены.
8. Вызначце дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты як члены сказа.
А) Разамлелая за гарачы чэрвеньскі дзень рака цякла павольна.
Б) Зямля ў вінаградніках была добра праполата.
В) Апусцеўшае поле захмурнела высахшым быльнікам.
 1 – азначэнне;
 2 – выказнік.
9. Адзначце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу 
з суфіксам –н-.
А) атрыманы; г) размежаваны;
Б) сплецены; д) сказаны.
В) разбураны;
10. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў.
А) Нясцерпна пякло нахіленае сонца на захад.
Б) Кнігаўка, напалоханая хлопцамі, усё яшчэ лятала і неспакойна крычала.
В) Абапал дарогі, укрытыя шэранню, стаялі маладыя сасонкі, бярозкі, елкі.
Г) Дрэвы па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча, укрытыя маладым лісцем.

Комментариев нет:

Отправить комментарий