Тэматычны
кантроль па тэме «Назоўнік”
1. Вызначце сярод прыведзеных слоў назоўнікі і запішыце іх
Зялёны, чырванець, смешны, грыбнік, весялосць, смех,
грыбніца,
вымаўленне, чырвоны, смяшынка, чырвань
2.Выпішыце адушаўлёныя назоўнікі
Цяля, прадавец, збажына, лялька, валет, медуніца,
русалка, садоўнік,
салавейка, таварыства,народ
3. Выпішыце асабовыя назоўнікі
Настаўнік, амерыканец, вавёрка, певень, герой, дзядзька,
камбайнер, лісіца,
футбаліст, дзяўчынка.
4. Выпішыце канкрэтныя назоўнікі
Аловак, практыкаванне, аўтамабіль, малацьба, вёска, сані,
боль, сонца, гліна,
5. Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку
Вулей, сяброўства, заданне, насенне, старасць, хлеб,
поўдзень, чарніцы, кава.
6. Выпішыце рэчыўныя назоўнікі
Бег, дабрыня, дзяцел, дрожджы, кніга, мёд, авёс, жаль,
журавіны, валідол,
асфальт, дождж, няволя, спрыт, сад, туга, мяса, цеплыня.
7. Вызначце і запішыце ў адзін слупок назоўнікі мужчынскага роду, у
другі — жаночага роду, у трэці — ніякага роду.
Жырафа, боль, мора, дарога, кропля, ноч, цень, палын,
гусь, рыбалоў,неба
8. Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце
формы меснага склону адзіночнага ліку.
Зямля, бярэзнік, кацяня, дачка, зубр, мяжа, год, хата,
цырк, чытач.
9. Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце фор-
мы роднага склону адзіночнага ліку
Жаль, алень, беразняк, век, каршун, галалёд, крык, край,
Мінск,
тралейбус.
10. Спішыце, устаўляючы патрэбную літару. Абазначце
суфіксы
Агуроч..к, бул..чка, дзядз..чка, гор..чка, дубоч..к,
дудар..к, лял..чка,
лісточ..к, Настул..чка, птуш..чка.
11. Спішыце, устаўляючы, дзе патрэбна, мяккі знак
Алес.ка, вішан..ка, галін..ка, дзядулен..ка, дыван..чык,
камен..чык,
карэн..чык, крынічан..ка, ночан..ка.
12. Апускаючы дужкі, запішыце словы разам ці праз злучок
Авія(носец), Буда(Кашалёва), даля(гляд), жар(птушка),
коне(завод),
лётчык(касманаўт), мікра(клімат), нова( будоўля),
хлеба(пякарня).
13. Спішыце сказы, у якіх не (ня) патрэбна пісаць разам
1. У новай справе нас напаткала (не) ўдача, а
расчараванне.
2. Мы былі падрыхтаваны да любых (не) чаканасцей.
3. Для чалавека адукаванага (не) веданне моў стварае
шэраг праблем.
Комментариев нет:
Отправить комментарий